Прызначаны для вырабу тавараў бытавой хіміі, у прыватнасці свечак, для вырабу гуматэхнічных вырабаў, для насычэння і пакрыццяў тэхнічных сартоў паперы, кардону, тэкстылю, драўляных і металічных паверхняў, а таксама для выкарыстання ў хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. У залежнасці ад ступені абязмаслівання адрозніваюць тры маркі парафіна: Т-1, Т-2, Т-3. З 2009 года ААТ "Завод горнага воску" з'яўляецца вытворцам парафіна нафтавага цвёрдага, метадам статычнай крышталізацыі (ліцэнзіярам швейцарская кампанія Sulzer) на ўстаноўцы з гадавой магутнасцю 18000 т/год.
Варыянты фасоўкі: паддон 500 кг. (фасоўка ў мяшкі).
